Telegram забаніў прапагандысцкі канал "Жоўтыя злівы" ў мабільных праграмах
![Telegram прыкрыў прапагандысцкі "Ералаш" / lenta.ru](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/glavnaya_283.jpg.webp?itok=Rev2x2Gw)
Telegram прыкрыў прапагандысцкі "Ералаш" / lenta.ru
Тэлеграм-канал "Жоўтыя злівы" больш не адкрываецца ў мабільных праграмах. Дэсктопная версія пакуль працуе.
![Telegram забанил пропагандистский канал “Желтые сливы” в мобильных приложениях](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph_watermark/public/paragraphs/image/1_27.png.webp?itok=fQV7paEi)
"Канал недаступны на вашай прыладзе", паведамляе Telegram / Еўрарадыё
"Жоўтыя злівы" — адыёзны канал, які не саромеўся ў выразах, калі справа тычылася крытыкі прадстаўнікоў апазіцыі або звычайных беларусаў, якія супраць уладаў.
У тым ліку каналам распаўсюджваліся фэйкі і пакаянныя відэа на фоне дзвярэй ГУБАЗіКа з затрыманымі беларусамі.
Канал ГУБАЗіКа таксама заблакавалі ў Telegram. І гэта ўжо дзявяты раз.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.