Тэлеграма абагнала Лукашэнку: на жаночым форуме яго не чакалі

Тэлеграма абагнала Лукашэнку: на жаночым форуме яго не чакалі

Увечары 17 верасня Аляксандр Лукашэнка нечакана з'явіўся на "Мінск-Арэне", дзе праходзіць арганізаваны ўладамі "жаночы форум" (удзельніц звозілі на яго аўтобусамі). Перад гэтым са сцэны была зачытана яго віншавальная тэлеграма. Было паведамлена, што Лукашэнка кантралюе правядзенне вайсковых вучэнняў і прыехаць не зможа. А ён неўзабаве з'явіўся. Паводле яго слоў, ён нечакана зразумеў, што яшчэ паспявае на форум, "прыняў рашэнне па шляху, пераапрануўся і прыехаў... каб сказаць некалькі слоў".

"Я вам клянуся: ніякай маны на выбарах не было, — у чарговы раз гаварыў Лукашэнка. — Нельга фальсіфікаваць 80%".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі