Тэлеканал "БелМузТБ" ладзіць новую музычную прэмію "Наша Ліга"
18 снежня ў Мінску адбудзецца цырымонія ўручэння першай музычнай прэміі папулярнай музыкі "Наша Ліга". Яе ладзіць тэлеканал "БелМузТБ". У васьмі намінацыях будуць названыя лепшыя артысты Усходняй Еўропы.
Сярод намінацый — "Спявак года", "Спявачка года", "Песня года", "Кліп года", "Адкрыццё года", "Дуэт года", "Крэатыў года" і "Альбом года".
За перамогу пазмагаюцца толькі тыя выканаўцы, кліпы якіх сёлета трапілі ў трэк-ліст "БелМузТБ" і павялічвалі "долю канала ў агульнымі рэйтынгу беларускіх каналаў".
Глядзець уручэнне прэміі можна будзе ў прамым эфіры музычнага тэлеканала.