Тэнісістаў Беларусі і Расіі не адхіляць ад Australian Open
Арына Сабаленка / Еurosport.com, ілюстрацыйнае фота
Тэнісісты Беларусі і Расіі змогуць выступіць на Australian Open. Такое рашэнне прынялі арганізатары турніру, піша Sputnik.
На сайце турніру апублікаваны спіс сёлетніх удзельнікаў. Беларускія спартоўцы Арына Сабаленка, Вікторыя Азаранка, Аляксандра Сасновіч і Ілля Івашка пазначаныя ў ім без указання краіны, як і расіяне.
Тэнісны турнір Australian Open пачнецца ў Мельбурне 16 студзеня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.