Тэрабарона адпрацоўвала недапушчэнне прарыву "незаконнага ўзброенага фармавання"

Нарада ў кіраўніка Гомельскай вобласці / gp.by
Нарада ў кіраўніка Гомельскай вобласці / gp.by

У Гомельскай вобласці на вайсковыя зборы сабралі старшынь раённых выканкамаў. Яны праводзяцца да 2 чэрвеня. Ужо створаны штаб раённай тэрабароны і асобны батальён тэрытарыяльных войскаў Гомеля, а таксама рота агнявой падтрымкі батальёна тэрвойскаў Мазырскага раёна. Як піша "Гомельская праўда", 30 траўня падчас вучэнняў згаданая рота займала "апорны пункт" з мэтай недапушчэння прарыву "незаконнага ўзброенага фармавання". А асобны батальён арганізоўваў ахову "крытычна важнага аб'екта".

На вучэннях прысутнічаў старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко.

Нядаўна ў Гомелі Міністэрства абароны праводзіла збор для кіраўнікоў рэгіёнаў Беларусі. Менавіта на Гомельшчыне з'явілася так званая "Лінія Хрэніна". Улады РБ бачаць небяспеку ва Украіне, дзе існуюць беларускія добраахвотніцкія падраздзяленні, якія ваююць супраць расійскіх акупантаў.

Тэрабарона адпрацоўвала недапушчэнне прарыву "незаконнага ўзброенага фармавання"
gp.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі