Хрэнін сабраў кіраўнікоў рэгіёнаў, каб навучыць арганізоўваць абарону

У зборы ўдзельнічаюць старшыні абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, а таксама ваенкамы / @modmilby
У зборы ўдзельнічаюць старшыні абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, а таксама ваенкамы / @modmilby

Міністэрства абароны Беларусі праводзіць у Гомелі збор для кіраўнікоў рэгіёнаў Беларусі. Удзельнічаюць старшыні абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, ваенныя камісары абласцей і Мінска. Зборам кіруе міністр абароны Віктар Хрэнін.

Перш за ўсё чыноўнікам распавялі пра вайскова-палітычнае становішча вакол Беларусі, пра сродкі кіравання і выведкі, якія стаяць на ўзбраенні беларускага войска. Па словах Хрэніна, тэрытарыяльная абарона трансфармуецца ў паўнавартасную баявую сістэму. І не выпадкова збор праводзяць у Гомелі, падкрэсліў міністр. Паводле яго слоў," канфлікт "паміж Расіяй і Украінай "быў па-майстэрску створаны і накіроўваецца рукамі ЗША і Вялікабрытаніі з задзейнічаннем рэсурсаў Еўропы".

Але ёсць у гэтага збору і яшчэ адна мэта, адзначылі ў Мінабароны. Чыноўнікаў сабралі, каб навучыць "парадку арганізацыі і вядзення абароны населеных пунктаў з апорай на падрыхтаваныя ўмацаваныя раёны". Акрамя таго, кіраўнікоў рэгіёнаў вучаць "парадку кіравання сіламі тэрытарыяльнай абароны ў ходзе выканання задач па выяўленні, блакаванні і знішчэнні" дыверсантаў.

У лютым на Савеце бяспекі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што" сітуацыя няпростая", таму "кожны мужчына (ды і не толькі мужчына) павінен умець як мінімум абыходзіцца са зброяй". У выніку быў распрацаваны закон "Аб народным апалчэнні". Міністр абароны Віктар Хрэнін раней казаў, што ў "народнае апалчэнне" могуць увайсці 100-150 тысяч чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі