"Сітуацыя няпростая" — Лукашэнка растлумачыў, навошта яму "народнае апалчэнне"
Ваеннаабавязаных выклікаюць у воінскія часці. Кажуць, у рамках праверкі баявой гатоўнасці УС / @modmilby
Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак сабраў Савет Бяспекі. Адзін з дакументаў, якія выносіліся на разгляд, — гэта праект закона "Аб народным апалчэнні". Лукашэнка нагадаў, што ў Беларусі ёсць войска і міліцыя, "але сітуацыя няпростая". Таму, на яго думку, "кожны мужчына (ды і не толькі мужчына) павінен умець як мінімум абыходзіцца са зброяй".
Лукашэнка мяркуе, што пры кожным сельсавеце трэба "на ўсялякі выпадак" мець "вось гэтае народнае апалчэнне, групу людзей. Іх будзе няшмат. Можа, 50 чалавек. Але яны таксама павінны мець сваю зброю дзесьці на складзе". У выпадку вайны атрады народнага апалчэння могуць трансфармавацца ў партызанскі рух або зрабіцца рэзервам для тэрытарыяльнай абароны, лічыць Лукашэнка.
На сустрэчы ў Лукашэнкі сёння абмяркоўваецца таксама праект Канцэпцыі нацбяспекі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.