Лукашэнка расказаў, ці магчымая ў Беларусі мабілізацыя

Аляксандр Лукашэнка / ria.ru, ілюстрацыйнае фота
Аляксандр Лукашэнка / ria.ru, ілюстрацыйнае фота

У Беларусі не плануецца абвяшчаць мабілізацыю, заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з замежнымі журналістамі 16 лютага.

"Мы як працавалі, так і працуем. Нашы вайскоўцы як неслі сваю службу, так і нясуць. Мабілізацыю мы ніякую не аб'яўлялі і не збіраемся яе праводзіць і аб'яўляць. Але да вайны рыхтуемся ў плане таго, каб на нас не была здзейсненая агрэсія. Вось і ўсё. Беларусы абсалютна ў гэтым плане могуць быць спакойныя", перадае прэс-служба Лукашэнкі яго словы.

Ён дадаў, што ў адкрытых дакументах напісана, у якіх выпадках можа праводзіцца мабілізацыя. "Калі мы адчуем пагрозу вайны, мы правядзем мабілізацыю. Пакуль такой пагрозы няма", — заявіў Лукашэнка.

Беларусь у 2022 годзе прадаставіла Расіі сваю тэрыторыю для агрэсіі супраць Украіны. Аднак пакуль што беларускія войскі не прынялі актыўнага ўдзелу ў вайне. Адказваючы на пытанне журналіста Бі-Бі-Сі, Лукашэнка заявіў, што і сёння гатовы прадаставіць тэрыторыю для расійскага наступу. "Так, я гатовы... Вы кажаце "ўварванне", у нас розныя погляды на гэта... Я думаю, што Расія была вымушаная ажыццявіць гэтыя дзеянні для забеспячэння сваёй бяспекі... Я гатовы зноў даць [тэрыторыю]. Але я таксама гатовы весці вайну разам з рускімі з тэрыторыі Беларусі, але толькі ў тым выпадку, калі хто-небудзь — нават адзін салдат — прыйдзе на нашу тэрыторыю са зброяй, каб забіваць маіх людзей", — прыводзіць Бі-Бі-Сі яго словы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі