З'явіліся здымкі са спадарожніка "Лініі Хрэніна" ў Гомельскай вобласці

Абарончая лінія ў 20 кіламетрах ад украінскай мяжы / svaboda.org
Абарончая лінія ў 20 кіламетрах ад украінскай мяжы / svaboda.org

Радыё Свабода апублікавала здымкі са спадарожніка так званай "Лініі Хрэніна" ў Гомельскай вобласці, якія 25 траўня зрабіла кампанія Planet Labs. Агульная даўжыня абарончай лініі складае каля двух кіламетраў (400 метраў заходняя частка і 1600 метраў — усходняя). Яна знаходзіцца ў 10 км ад Гомеля і ў 20 км ад мяжы з Украінай. Абарончая лінія складаецца ў тым ліку і з супрацьтанкавых "зубоў цмока", якія мусяць замарудзіць прасоўванне бронетэхнікі праціўніка.

Пра "Лінію Хрэніна" стала вядома ў траўні. Нядаўна міністр абароны Віктар Хрэнін на Гомельшчыне праводзіў збор з вайсковымі камісарамі і кіраўнікамі абласцей. Яны аглядалі і згаданыя збудаванні каля вёскі Калініна. Заяўлялася, што гэта "ўмацаваны раён".

Выданне адзначае, што большая частка акопаў знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці да жылых дамоў. 

З'явіліся здымкі са спадарожніка "Лініі Хрэніна" ў Гомельскай вобласці
З'явіліся здымкі са спадарожніка "Лініі Хрэніна" ў Гомельскай вобласці
З'явіліся здымкі са спадарожніка "Лініі Хрэніна" ў Гомельскай вобласці

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі