Кіраўнік Гомеля патлумачыў пабудову блокпастоў вучэннямі тэрабароны
Блокпост у Гомелі / t.me/VAPrivalov/
Старшыня Гомельскага гарвыканкама Уладзімір Прывалаў патлумачыў з'яўленне ў горадзе блокпастоў. У пятніцу пра іх напісаў @flagshtok.
Гарадскі кіраўнік піша пра "планавыя вучэбныя зборы тэрытарыяльнай абароны", які пачаліся 11 траўня і працягнуцца да 2 чэрвеня. Будуць праведзены камандна-штабныя вучэнні, падчас якіх удзельнікі тэрабароны возьмуць пад ахову "аб'екты жыццязабеспячэння". "У гэтай сувязі ў кожным з раёнаў абласнога цэнтра на вызначаных задумай вучэнняў вуліцах арганізуюцца кантрольна-прапускныя пункты", — заяўляе Прывалаў.
Прапагандысты з "Гомельскай праўды", змясціўшы паведамленне чыноўніка, вырашылі аб'яднаць яго з учорашняй інфармацыяй пра пабудову на поўдні ад Гомеля лініі абароны. Нібыта супрацьтанкавыя "зубы цмока" — "фэйк".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.