Тэрмін уводу БелАЭС адклалі да 2022 года
Тэрмін уводу ў дзеянне Беларускай АЭС адкладзены на два гады — да 2022-га.
Адпаведныя змены ў комплексны план развіцця электраэнергетычнай сферы да 2022 года ўнесеныя пастановай урада №582 ад 6 кастрычніка 2020 года. Дакумент афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Таксама да 2022 года падоўжаныя тэрміны будаўніцтва пікава-рэзервовых энергакрыніц. Паводле новага дакумента, яны будуць узводзіцца толькі на базе газатурбінных установак.
Запуск першага энергаблока БелАЭС быў запланаваны сёлета на 7 лістапада.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.