Тэст: Бязглуздзіца пра :B:N:

Умовы конкурсу вельмі простыя. У кожным пытанні толькі адзін правільны адказ. Калі даш больш правільных адказаў, чым іншыя удзельнікі, ― запрашальнік твой! А калі шмат людзей дасць аднолькавую колькасць правільных адказаў, усё вырашыць апошняе пытанне ― хто назаве колькасць канцэртаў бліжэйшую да той, што назвалі нам музыкі, той і пойдзе на прэзентацыю новага альбома :B:N:, якая адбудзецца УЖО СЁННЯ ў клубе Re:Public. Адказы прымаем да 16:00 на [email protected] з паметкай "конкурс" і кантактным тэлефонам.

1. Якія мянушкі мелі музыкі і аўтар тэкстаў гурта Сяргей Машковіч?

А. Люцік, Трусік, Ліцік, Машка

Б. Люты, Касы, Ліцвін, Машка

В. Чып, Заяц, Машка і Макс, проста Макс

Ж.Чып, Дэйл, Гаечка, Ужык

2. У якой песні :B:N: менш за ўсё акордаў?

А. “Канюшня”

Б. “Я бабёр”

Б. “Я сапёр”

Г. “Я памёр”

3. Ад якіх назваў гурт адмовіўся?

А. “Без названия”

Б. “Бяроза Наша”

В. “Беларускі Народ”

Г. “Белыя Ночы”

4. Каму :B:N: прысвяцілі сваю самую лірычную песню “Вось такую б"?

А. Любімай жэншчыне

Б. Настаўніцы матэматыкі

В. Ганне Чарнушцы з "Людзей на балоце"

Г. Машцы

 5. Як гурт адсвяткаваў дзесяцігоддзе?

 А. Зладзілі карпаратыў на бярозаўскім керамічным заводзе

 Б. Сыгралі на разагрэве ў гурта Sepultura

 В. У дзясяты раз выйгралі "Басовішча" і атрымалі 10.000 злотых

 Г. Вялікім канцэртам у R-club'е

 6. Адгадайце, хто з музыкаў (Лютыч, Зайцаў, Літвінец) дзе працуе.

 

1. Бярозаўскі завод керамічнай пліткі

2. Рэкламнае агенцтва

3. ЖКГ

 

А. Лютыч

Б. Зайцаў

В. Літвінец

 

За кожны правільны адказ — па адным бале! (У адказе пазначайце пары, напрыклад, 1А, 2Б, 3В)

 

 7. Конь якой пароды зняўся ў першым кліпе :B:N:?

А. Бярозаўскі летуценны

Б. Калгасны агратэхнічны

В. Свойскі ўкормлены

Г. Цыганскі крадзены

 8. Пытанне павышанай складанасці: колькі сольных канцэртаў адыграў гурт :B:N

(прымаецца адказ, бліжэйшы да названага музыкамі)

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі