Топ-5: навіны 29 сакавіка

Топ-5: навіны 29 сакавіка

Па “справе баевікоў” затрымалі 27-га чалавека

Ім аказаўся 25 гадовы Аляксандр Зімніцкі — выпускнік гістфака БДУ, цяпер навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага музея. Напярэдадні  Зімніцкі патэлефанаваў маці і паведаміў, што ў яго быў ператрус і канфіскавалі пнеўматычны пісталет, які быў у яго даўно. 

Іншаму фігуранту справы, кнігараспаўсюдніку Алесю Яўдаху, працягнулі тэрмін утрымання за кратамі на 10 дзён.

На 29 сакавіка ў КДБ для ўдзелу ў следчых дзеяннях выкліканыя адвакаты шэрагу затрыманых.

Топ-5: навіны 29 сакавіка

Вячаслава Касінерава ўзялі пад варту і этапавалі ў следчы ізалятар №1 на вуліцы Валадарскага. Яго вінавацяць у акцыі, якая адбылася 12 сакавіка насупраць Міністэрства ўнутраных спраў. Тады ён разам з анархістамі з групы "Чорная ружа" нібыта накінуў пятлю на фігуру царскага гарадавога, якую там нядаўна паставілі. Актывісту пагражае да трох гадоў зняволення.

Топ-5: навіны 29 сакавіка
Фота: svaboda.org

Брэсцкую актывістку "Маладой Беларусі" пасля вызвалення з сутак павезлі ў псіхіятрычны дыспансер. Дзяўчына адбывала сямісутачны арышт за "марш недармаедаў", які адбыўся 12 сакавіка. У пачатку сакавіка Папкову ўжо вазілі ў псіхдыспансер. Там яна абвясціла галадоўку. Тады дзяўчыну выпусцілі, не назваўшы ні дыягназу, ні прычыны затрымання.

Топ-5: навіны 29 сакавіка
Кадр з відэасюжэта тэлеканала ОНТ

9 сакавіка Аляксандр Лукашэнка паведаміў краіне, што Дэкрэт №3 будзе адкарэктаваны, а грошы, якія беларусы ўжо заплацілі, аддадуць дзецям.

Сказаў — зрабіў. Ужо праз дзесяць дзён у Магілёве вырашаюць накіраваць мільён сабраных з “дармаедаў” рублёў на будаўніцтва дзіцячага садка.  

Топ-5: навіны 29 сакавіка
Фота: Радыё Свабода

Грошы з усяго свету пералічваюць неабыякавыя людзі, каб дапамагчы беларусам, пакараным за акцыі пратэсту, і іх сем’ям. На сёння на рахунак кампаніі салідарнасці BY_help пералічана больш за 20 тысяч долараў.

Па словах Андрэя Стрыжака, каардынатары кампаніі салідарнасці BY_help шчыльна супрацоўнічаюць з беларускімі праваабаронцамі і сумесна з імі прымаюць рашэнні на падставе сабранай праваабаронцамі інфармацыі, каму найперш неабходна дапамагчы.

Адзначым, што дэпутаты Еўрапарламента асудзілі дзеянні ўладаў Беларусі супраць дэманстрантаў. 29 сакавіка яны напісалі заяву ў гэтай справе да кіраўніцтва Савета Еўрасаюза, Еўракамісіі і Еўрапарламента. У дакуменце адзначаецца, што ў сакавіку 2017-га “больш за тысячу мірных грамадзян Беларусі былі збітыя, арыштаваныя і аштрафаваныя”. Падкрэсліваецца, што сярод іх — праваабаронцы, журналісты, людзі сталага ўзросту”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі