Трагедыя са смерцю немаўляці ў Мінску — ужо працуе спецкамісія

Міністэрства здароўя

Міністэрства здароўя / news.zerkalo.io

Спецыяльная камісія вывучыць абставіны трагедыі са смерцю нованароджанага дзіцяці ў радзільным доме №5 Мінска. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

У выхадныя ў сацыяльных сетках з'явіўся відэазварот 31-гадовай Кацярыны Сухарукавай. Жанчына распавяла, што ў студзені ў яе ў 5-й мінскай радзільні нарадзілася дачка Васіліса, але на наступны дзень немаўля не стала. Дзіця загінула праз асфіксію.

Жанчына вінаваціць у трагедыі лекараў, якія адмаўляліся рабіць кесарава.

У прэс-службе міністэрства аховы здароўя паведамілі, што абставіны здарэння ўжо вывучае спецыяльная камісія. Яна ж вывучае працу аналагічнай камісіі пры камітэце па ахове здароўя Мінгарвыканкама. З бацькамі Васілісы сустрэўся міністр Аляксандр Хаджаеў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі