Трагедыя ў Слаўгарадскім раёне: ад атручэння метанам загінулі тры чалавекі
Яшчэ трое знаходзяцца ў цяжкім стане. Здарэнне адбылося раніцай 3 чэрвеня на свінарніку агракомплекса "Агнеўскае" ў вёсцы Свенск.
Падчас чысткі каналізацыйнага калектара рабочыя атруціліся метанам. Калі на месца прыехалі выратавальнікі, пяць пацярпелых ужо дасталі адтуль працаўнікі прадпрыемства. Апошняга на паверхню паднялі супрацоўнікі МНС, ён ужо быў мёртвы.
Як паведамляе прэс-служба МНС, загінулі трое рабочых: двое слесараў-сантэхнікаў (1980 і 1985 гадоў нараджэння) і электрагазазваршчык (1968 г. н.). У цяжкім стане ў слаўгарадскую лякарню шпіталізавалі яшчэ дваіх слесараў-сантэхнікаў і галоўнага механіка. Праводзіцца расследаванне.
Па факце гібелі трох рабочых распачалі крымінальную справу
Фота — mchs.gov.by