Тры беларускія клубы прайгралі ў Лізе канферэнцый
21 ліпеня тры беларускія футбольныя клубы гулялі ў другім раўндзе кваліфікацыі Лігі канферэнцый, і ўсе прайгралі.
Мінскае "Дынама" саступіла ізраільскаму "Хапаэлю" з лікам 1:2. Футбалісты "Гомеля" прайгралі "Арысу" з Грэцыі — 1:5. А БАТЭ закончыў матч з турэцкім "Каньяспорам з лікам 0:3.
Матчы ў адказ адбудуцца праз тыдзень. Паводле рашэння УЕФА, беларускія каманды абавязаныя праводзіць свае хатнія матчы за мяжой і без гледачоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.