Тры мінскія школьнікі за два тыдні зрабілі каля 200 закладак з наркотыкам

Тры мінскія школьнікі за два тыдні зрабілі каля 200 закладак з наркотыкам

Праваахоўнікі затрымалі трох школьнікаў, якія рабілі закладкі з наркотыкамі, паведамляе прэс-служба УУС Мінаблвыканкама

Удзельнікам групы — ад 15 да 17 гадоў. Два з іх вучацца ў мінскай школе, а трэці сёлета паступіў у каледж. Хлопцы бавілі разам вольны час, нярэдка палілі марыхуану. У нейкі момант яны вырашылі самі рабіць закладкі з наркотыкамі. 

Падлеткі працавалі з аднаго акаўнта. Атрыманы тавар, як лічаць міліцыянты, хлопцы фасавалі на кватэрах то ў аднаго, то ў другога. Падчас ператрусу ў іх знайшлі шалі і ўпаковачны матэрыял. З расфасаванага наркотыка школьнікі рабілі закладкі па Мінскім раёне. Праўда, грошай, заробленых у наркабізнесе, ім хапіла толькі на куплю адных навушнікаў для айфона.

Затрымалі ўсіх па месцах жыхарства. У аднаго з іх у тайніку недалёка ад кватэры знайшлі скрутак, дзе захоўвалася 22 грамы нерасфасаванага альфа-PVP. Яшчэ каля 300 грамаў розных наркотыкаў міліцыянты забралі з закладак.

Усіх падлеткаў арыштавалі, на іх пачалі крымінальную справу за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту. Хлопцам пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі