Турчынаў: Супраць злачынцаў будзем дзейнічаць адэкватна! (відэа)


Ён адзначыў, што "ворагі Украіны спрабуюць паўтарыць крымскі сцэнар" ва ўсходніх абласцях Украіны. Каб узяць сітуацыю пад кантроль, туды выехалі кіраўнікі сілавых ведамстваў, быў створаны "антыкрызісны штаб".



Паводле слоў Турчынава, 8 красавіка Вярхоўная Рада Украіны разгледзіць закон "аб узмацненні крымінальнай адказнасці за сепаратызм" і падобныя злачынствы. Будуць забараняцца палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі, "якія падтрымліваюць агрэсара", сябры якіх "са зброяй у руках выступаюць супраць украінскай дзяржаўнасці".



"Супраць злачынцаў мы будзем дзейнічаць адэкватна і рашуча", заявіў Аляксандр Турчынаў.
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі