Турцыя выслала ў Беларусь "падазраваных у сувязях з тэрарыстамі"

Турцыя выслала ў Беларусь "падазраваных у сувязях з тэрарыстамі"

Турцыя выслала ў Беларусь двух "падазраваных у сувязях з тэрарыстамі". Пра гэта ў Twitter паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў Турцыі. Агулам з лістапада 2019-га было дэпартавана 195 замежнікаў. Пра грамадзян Беларусі было напісана наступнае: "Замежныя баевікі-тэрарысты, якія з'яўляюцца беларускімі грамадзянамі, дэпартаваны на радзіму".

Аднак, як інфармуе sputnik.by са спасылкай на інфармаваныя крыніцы ў праваахоўных органах у Мінску, з Турцыі ў Беларусь выслалі жанчыну і 7-гадовае дзіця. Яны — грамадзяне нашай краіны. Дэпартаваныя ўжо знаходзяцца ў беларускай сталіцы. Беларускія сілавікі вывучаюць інфармацыю, якую даслалі з Турцыі.

Жанчына і дзіця знаходзіліся ў Турцыі ў лагеры для членаў сем'яў загінулых лекараў. У баявых дзеяннях яны не ўдзельнічалі. Муж-замежнік беларускі загінуў, але ў якой менавіта краіне Блізкага Усходу, не паведамляецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі