Турэцкі квартал у Батумі. Як з Грузіі імгненна патрапіць у Стамбул

Фота: jam-news.net
Фота: jam-news.net

Гэты невялікі раён Батумі заўсёды быў многаэтнічны, аднак цяпер, мясцовым не вельмі падабаецца тое, што ён ператварыўся ў "турэцкі квартал", піша JamNews.

У маленькай чайнай ў старым Батумі з раніцы вельмі шумна. Сёння суботні сонечны дзень, і заўсёднікі сабраліся за столікам на тратуары перад кавярняй.

Некаторыя з іх папіваюць гарбату са шкляначак "з завужанай таліяй" і бавяць час за чытаннем газет, іншыя знаходзяць выратаванне ад пякучых прамянёў сонца ўнутры кавярні, дзе ў самым разгары гульня ў карты і даміно.

Турецкий квартал в Батуми. Как из Грузии мгновенно попасть в Стамбул

Ялчын Ібраімаглу не гуляе разам са знаёмымі. Седзячы перад чайнай, ён шукае пакупнікоў для сваёй новай машыны. Ён жыве ў Батумі ужо восьмы месяц і зарабляе на жыццё імпартам і продажам аўтамабіляў.

Турецкий квартал в Батуми. Как из Грузии мгновенно попасть в Стамбул
Ялчын Ібраімаглу перад чайнай на Кутаіскай вуліцы, т.зв. "Турэцкі квартал"

"Да прыезду сюды я працаваў на грузавіку, і мне даводзілася падарожнічаць з адной краіны ў іншую. У першы раз я прыехаў у Батумі ў якасці турыста, а потым па парадзе сяброў вырашыў пераехаць сюды жыць. Мне сказалі, што займацца бізнэсам тут проста. Вырашыў паспрабаваць свае сілы, раптам пашанцуе", ― кажа Ялчын.

У бацькоў Ялчына ўласны будаўнічы бізнес. У будучыні ён таксама думае заняцца будаўніцтвам. А пакуль да атрымання ад міністэрства юстыцыі права на пастаяннае месца жыхарства ў Грузіі, ён бавіць час, размаўляючы з суайчыннікамі і папіваючы гарбату на Кутаіскай вуліцы ў Батумі

Кутаіскую вуліцу і прылеглую да яе тэрыторыю мясцовыя жыхары называюць "турэцкім кварталам". На вуліцы, размешчанай у старой частцы Батумі ў дзвюх хвілінах хады ад порта, знаходзяцца дзясяткі турэцкіх рэстаранаў, кавярань, чайных, крам, салонаў прыгажосці, гасцініц, дыскатэк і покер-клубаў.

"Турэцкі квартал" старога Батумі ― гэта месца збору грамадзян Турцыі, якія жывуць тут або прыехалі пагасцяваць. Акрамя мноства забаўляльных устаноў, гэта месца прыцягвае турэцкіх турыстаў і тым, што побач знаходзіцца галоўная мячэць Батумі, адкуль кожны дзень даносяцца гукі малітвы.

Турецкий квартал в Батуми. Как из Грузии мгновенно попасть в Стамбул
Батумская мячэць Орта Джам на Кутаіскай вуліцы

Прайшоўшы па гэтай маленькай вулачцы, адчуваеш сябе, як у Стамбуле. Вастрыні гэтым адчуванням дадаюць воклічы з рэстаранаў: "Хошгельды!" (Сардэчна запрашаем!), турэцкая музыка і водар шаурмы, што лунае ў паветры.

Турецкий квартал в Батуми. Как из Грузии мгновенно попасть в Стамбул
Сулейман, грузінскі повар рэстарана "Карадэніз", сцвярджае, што рыхтуе лепшую шаурму ў горадзе

Гаспадары большасці аб'ектаў, размешчаных у "турэцкім квартале" ― грамадзяне Турцыі, а абслугоўваючы персанал ― з мясцовых. Ёсць і месхетынцы-мусульмане, якія прыехалі ў Грузію, каб займацца бізнесам.

"У Грузіі добрая сістэма. Калі плаціш падаткі, то праблем не будзе. У маім рэстаране вельмі згуртаваны калектыў, мы як адна сям'я. Гэта мой дом", ― кажа 45-гадовы Мурад Азгенчы-Генджалоглы, уладальнік рэстарана "Карадэніз".

Турецкий квартал в Батуми. Как из Грузии мгновенно попасть в Стамбул
Мурад Азгенчы-Генджалаглы, уладальнік рэстарана "Карадэніз". Слова "Карадэніз" на турэцкай азначае "Чорнае мора"

Мурад па паходжанні грузін. Але яго продкі ўжо больш за сто гадоў жывуць у Турцыі. Ён і яго сямёра братоў і сясцёр таксама выраслі ў Артвіне. Яму давялося пераадолець нямала цяжкасцяў, перш чым ён змог дасягнуць фінансавага поспеху. У 11 гадоў ён ужо працаваў на будоўлі, цягаючы грузы, і, паводле яго слоў, гэта навучыла яго шанаваць працу. Акрамя рэстараннага бізнесу ў Батумі, у яго ёсць свой бізнэс у Турцыі, дзе жыве яго сям'я.

"З 11 гадоў я працаваў на тачцы. Я добра ведаю кошт працы. Мне 45, і я ні разу не адпачываў і пятнаццаці дзён. Прыходжу да сямі-васьмі, іду на рынак і да дванаццаці ночы знаходжуся тут. Нам давялося прайсці праз такія цяжкасці ― не было ні пшаніцы, ні кукурузы. І маёй маме даводзілася прывозіць іх з Абхазіі на продаж", ― успамінае Мурад.

Рэстаран Мурада "Карадэніз", што ў перакладзе азначае "Чорнае мора", карыстаецца вялікай папулярнасцю на Кутаіскай вуліцы. Як з гонарам сцвярджае ўладальнік установы, грузіны тут таксама частыя госці, сярод іх і члены мясцовага ўрада.

У 2009 годзе Мурад адкрыў свой рэстаран і атрымаў грамадзянства. Цяпер два дні на тыдзень ён праводзіць з сям'ёй у Артвіне, а астатні час ― у Батумі, у сваім рэстаране.

Турецкий квартал в Батуми. Как из Грузии мгновенно попасть в Стамбул
Работніцы турэцкага рэстарана грэюцца на сонцы
Турецкий квартал в Батуми. Как из Грузии мгновенно попасть в Стамбул

Паколькі вуліца знаходзіцца недалёка ад порта, яна адрозніваецца этнічнай разнастайнасцю. У гэтым невялікім раёне Батумі на працягу многіх гадоў поруч жылі грэкі, армяне, рускія, азербайджанцы, грузіны і габрэі.

Турецкий квартал в Батуми. Как из Грузии мгновенно попасть в Стамбул
Турысты з Турцыі ў "турэцкім квартале"

Пасля 90-х гадоў людзі розных нацыянальнасцяў сталі паступова пакідаць гэтую вуліцу. Будаўніцтва "турэцкага квартала" пачалося тут з 2003 года. Турэцкія рэстараны, гасцініцы, покер-клубы і іншыя забаўляльныя аб'екты раслі як грыбы.

Турецкий квартал в Батуми. Как из Грузии мгновенно попасть в Стамбул
Кальян тут неабходны атрыбут
Турецкий квартал в Батуми. Как из Грузии мгновенно попасть в Стамбул
Нядзеля ў "турэцкім квартале". Турэцкія госці перад чайнай

Паступова расла і незадаволенасць мясцовага насельніцтва, якое стала скардзіцца ў батумскую мэрыю. Яны па-ранейшаму з падазрэннем ставяцца да турэцкіх устаноў.

"Я жыву тут 45 гадоў. З-за блізкасці да порта тут пражывалі людзі рознай веры і нацыянальнасці, аднак ніхто нікога не турбаваў. Цяпер жа ноччу немагчыма выйсці на вуліцу. Яны паводзяць сябе так абуральна, літаральна скачуць адзін на аднаго на людзях. Дадому стараюся дабірацца вакольнымі шляхамі, каб не сутыкнуцца з імі", ― кажа 75-гадовая Маквала Джыджавадзе, апісваючы наведвальнікаў гасцініц і дыскаклубаў.

Турецкий квартал в Батуми. Как из Грузии мгновенно попасть в Стамбул
Гэты дворык знаходзіцца перад "турэцкім кварталам" на Кутаіскай вуліцы.

Мясцовыя жыхары скардзяцца на шум з турэцкіх рэстаранаў і бараў

56-гадовы Ахмед Кадзідзэ кажа пра тыя жа праблемы. Ён ужо 20 гадоў живе ў старым дворыку на Кутаіскай вуліцы. Па словах Кадзідзэ, ён знаёмы з многімі, хто прыехаў сюды з суседняй Турцыі, і нават сябруе з некаторымі з іх. Аднак ён таксама не хавае сваёй незадаволенасьці.

"Наша вуліца была адной з самых ціхіх і ўтульных ў раёне. Тут можна было адпачыць. Можна было адпусціць жонку з дзецьмі і не баяцца, што хтосьці можа дазволіць сабе лішняга ў дачыненні да іх. Цяпер жа баішся, як бы хто не паглядзеў на іх коса", ― кажа Ахмед.

Турецкий квартал в Батуми. Как из Грузии мгновенно попасть в Стамбул
Рэджэп Айдын-Барамідзэ ― уладальнік мясной крамы. Ён жыве ў Аджарыі ужо 10 гадоў. Вольны час ён праводзіць за чаяваннем разам з сябрамі

Прыезджыя з Турцыі, з якімі мы размаўлялі, кажуць, што разумеюць прычыны незадаволенасці мясцовых. Часта адчуваецца агрэсія, хоць да канфліктных сітуацый справа пакуль не даходзіла.

"Ведаеце, як ідзе справа? Вось як бы вам спадабалася, калі б вы жылі наверсе, а я ўнізе уключаў бы вам музыку на ўсю ноч? Мы нават не гандлюем спіртным, каб п'яныя потым не шумелі. Са ста турак, якія пражываюць тут, толькі дваццаць з'яўляюцца нармальнымі людзьмі. Астатнія альбо гуляюць у косткі па суседстве, альбо ладзяць шумныя дыскатэкі. Гэта не па мне", ― кажа Мурад Азгенчы-Генджалаглы.

Большасць камерцыйных памяшканняў на Кутаіскай вуліцы ў асноўным арандуюць туркі і месхетынцы-мусульмане. Жыхары вуліцы спадзяюцца, што аднойчы грузіны, уладальнікі гэтых аб'ектаў, улічаць меркаванне суседзяў і перастануць здаваць іх у арэнду грамадзянам Турцыі.

"Разумею, што мясцовыя наўрад ці змогуць заплаціць маім суседзям за арэнду памяшкання столькі долараў, але ўсё-ткі спадзяюся, што яны ўлічаць наша меркаванне. Не хацелася б, каб давялося мяняць кватэру з-за прыезджых, а яны б працягвалі жыць у нашым раёне прыпяваючы", ― кажа Маквала Джыджавадзэ.

Турецкий квартал в Батуми. Как из Грузии мгновенно попасть в Стамбул

Аднак не ўсе падзяляюць гэтае меркаванне. Многім нават падабаецца стракатасць і ўсходняя разнастайнасць.

"Мне падабаецца, што ў маім горадзе ёсць такі раён. У многіх еўрапейскіх гарадах, дзе я бываў, ёсць вуліцы і цэлыя кварталы, дзе пражываюць туркі, кітайцы, арабы, якія ўносяць пэўныя штрыхі, характэрныя для іх культуры. Як бы мы, батумцы, ні скардзіліся, адно відавочна, што гэта неабходны і непазбежны працэс для нашага наступнага развіцця", ― кажа батумец Георгій Давітадзэ.

 

Паводле статыстычных дадзеных міністэрства юстыцыі Грузіі за 2015 год, у Аджарыі пражывае 1591 грамадзянін Турцыі, сярод іх 269 чалавек маюць статус грамадзян Грузіі, 1002 ― часовы статус, а 89 ― статус пастаяннага пражывання.

Паводле дадзеных за 2015 год, турэцкія інвестыцыі склалі 39 адсоткаў (107,5 мільёна долараў ЗША) ад агульнай колькасці прамых замежных інвестыцый у прыватны сектар Аджарскага рэгіёна, што на 66 працэнтаў больш за аналагічны паказчык за папярэдні год. У параўнанні з іншымі краінамі, Турцыя знаходзіцца на першым месцы па колькасці візіцёраў.

Паводле статыстыкі перасячэння мяжы, 78633 турысты з Турцыі наведалі рэгіён у 2015 годзе, што на 1,2 працэнта больш, чым у аналагічны перыяд 2014 года.

 

Мэры Эмірыдзэ, "JamNews", Батумі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі