Турызм новай нармальнасці: які адпачынак чакае жыхароў розных краін гэтым летам

Літоўская Ніда / maptrotting.com
Літоўская Ніда / maptrotting.com

Медыцынскія маскі ў гатэльным нумары і пропуск на пляж: якім можа быць ваш адпачынак летам 2020 года, разбіраліся журналісты шасці незалежных рэдакцый у краінах Еўропы, Каўказа і Цэнтральнай Азіі.

Пяцізоркавы санітайзер

Адэса — самы папулярны ва ўкраінцаў мясцовы курорт. Улады гэтага чарнаморскага горада вельмі спадзяюцца, што летам 2020 года Адэса пуставаць не будзе:

"Мы запланавалі некалькі мерапрыемстваў, каб зацікавіць турыстаў. Будзем размаўляць з гатэлямі пра іх работу, каб яна была бяспечнай",сказала Hromadske дырэктар дэпартамента культуры і турызму Адэскага гарадскога савета Таццяна Маркава.

Правілы бяспечнага размяшчэння гасцей у гатэлях цяпер распрацоўваюцца ў дзяржагенцтве па развіцці турызму Украіны.

"Да аднаразовых шампуняў і геляў для душу ў гасцінічным нумары можна дадаць маскі і санітайзеры, — прыводзіць прыклад кіраўнік дзяржагенцтва Мар'яна Алеськіў, — Мы рэкамендуем гатэлям перагледзець работу, каб не было чэргаў на рэцэпцыі, каб на сняданках гасцей абслугоўвалі афіцыянты, каб доступ да шведскага стала быў абмежаваны".

Туризм новой нормальности: какой отдых ждёт жителей разных стран этим летом
Пустая без турыстаў і гараджан Кантрактовая плошча ў перыяд каранціну ў Кіеве. 29 сакавіка 2020 года / фота Анастасіі Уласавай / hromadske

Забраніруй месца пад сонцам

Калі ва Украіне гэтыя правілы перададуць гатэлям у выглядзе рэкамендацый, то ў іншых краінах новыя турыстычныя абмежаванні стануць, хутчэй за ўсё, жорсткім патрабаваннем.

Так, Азербайджан на поўным сур'ёзе разглядае магчымасць увядзення сістэмы пропускаў для наведвання пляжаў. Пакуль незразумела, як менавіта будзе працаваць сістэма, але ва ўрадзе хочуць зрабіць так, каб ахвотныя трапіць на пляж загадзя браніравалі сабе месца з дапамогай спецыяльнай электроннай сістэмы. Гэта дазволіць пазбегнуць збірання народу на азербайджанскіх пляжах, якія звычайна адкрываюцца ў сярэдзіне чэрвеня.

Азербайджан з энтузіязмам апрабаваў прапускную сістэму ў каранцін: грамадзянам даводзілася адпрошвацца па СМС для любога выхаду з дома (і журналісты расказвалі пра яе злоўжыванні і выкарыстанне для ціску на апанентаў улады).

Туризм новой нормальности: какой отдых ждёт жителей разных стран этим летом
Цэнтр Тбілісі. Красавік 2020 года / Давід Піпія / JAMnews

Каранцін па сістэме "ўсё ўключана"

Грузія стала адной з нямногіх краін, якія смела заявілі пра гатоўнасць адкрыць свае межы для міжнародных турыстаў з 1 ліпеня. Некаторыя эксперты падазраюць, што за амбіцыйным планам паказаць свету, што такое бяспечны ад каранавіруса турызм, можа хавацца банальная ізаляцыя ў гатэльных комплексах — іх ужо сталі называць "зялёнымі зонамі". Прынамсі, такі досвед назваў выключна карысным для развіцця турызму ў covid-эру Грузінскі прэм'ер Георгі Гахарыя. Гэтую мадэль у Грузіі паспелі пратэсціраваць вясной, ператварыўшы ў каранцінныя зоны шматлікія гатэлі па ўсёй краіне.

Мая Сідаманідзэ, у нядаўнім мінулым кіраўнік грузінскай дзяржаўнай адміністрацыі турызму, а цяпер менеджар аднаго з тбіліскіх гатэляў, у інтэрв'ю JAMnews сказала, што, хутчэй за ўсё, гасцям Грузіі прыйдзецца цалкам пераасэнсаваць турыстычную паездку ў гэтую краіну. Падарожнікам, якія палюбілі грузінскую спецыфіку, магчыма, прыйдзецца загадзя настроіцца на тое, што звыклага фармату — шматлікіх сустрэч, застолляў, інтэнсіўнага камунікавання з мясцовымі жыхарамі, — хутчэй за ўсё, у гэтым сезоне чакаць не варта.

"Але зялёныя зоны могуць сапраўды стаць прыярытэтам, у іх спажывец будзе адчуваць сябе ў бяспецы", — лічыць Сідаманідзэ.

Туризм новой нормальности: какой отдых ждёт жителей разных стран этим летом
Возера Ісык-Куль / Фота Жанары Карымавай

Адпачынак па вострай неабходнасці

Для таго каб з'ездзіць на знакамітае возера Ісык-Куль у Кыргызстане, павінна быць "вострая неабходнасць". Такое тлумачэнне зрабілі ўлады неўзабаве пасля афіцыйнага абвяшчэння аб адкрыцці Ісык-Кульскай вобласці. У шматлікіх пансіянатах, раскіданых вакол Ісык-Куля, кыргызскае Мінздароўя абяцае ўсталяваць жорсткі кантроль, закліканы не дапусціць успышак заражэння COVID-19.

Многія казахстанскія турыстычныя кампаніі перакананыя: актуальнасць унутранага турызму гэтым летам у краіне абавязкова вырасце. Самыя прадпрымальныя прадстаўнікі індустрыі — за перапрафіляванне.

"Мы закупілі трохмесныя байдаркі ў Расіі і хочам рабіць водныя туры,сказаў Vласти Айдар Найзагарын, прадстаўнік кампаніі Picnic Team. — Цяпер многія туркампаніі, асабліва буйныя, якія ўтрымліваюць вялікі штат і працавалі на выезд [з краіны], пераарыентаваліся на ўнутраны турызм".

Туризм новой нормальности: какой отдых ждёт жителей разных стран этим летом
Нур-Султан / Фота Жанары Карымавай

Еўрапейскія самаізаляцыі

Многія еўрапейскія краіны з асцярожнасцю прачыняюць межы — пакуль толькі для "сваіх". Напрыклад, з 15 траўня адна адной адкрылі свае межы Літва, Латвія і Эстонія.

Але для многіх іншых грамадзян ЕС паездкі па большасці краін гэтага саюза прадугледжваюць гатоўнасць вандроўніка неадкладна самаізалявацца на два тыдні.

Вядома, гэта не ўвязваецца са звыклым фарматам летніх вакацый, але еўрапейцы спадзяюцца, што хутка атрымаецца адаптавацца да "новай нармальнасці", як выказалася камісар ЕС па ахове здароўя Стэла Кірыякідэс.

"Пакуль у нас няма вакцыны, вірус застанецца з намі, як і рызыка заражэння. З мільёнам выяўленых выпадкаў COVID-19 мы не можам сабе дазволіць аслабіць пільнасць. Проста трэба навучыцца бяспечна падарожнічаць у гэтай новай нармальнасці", — заявіла Кірыякідэс на прэс-канферэнцыі.

Пры падтрымцы "Медиасети"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі