У 2016 годзе валавы знешні доўг Беларусі дасягнуў 73,6% ВУП
У студзені-сакавіку 2016 года валавы знешні доўг Беларусі па ўсіх сектарах павялічыўся на 360,6 млн долараў ЗША (на 0,9%). На 1 красавіка ён складаў 38 млрд 616,8 млн долараў. Пра гэта сведчаць дадзеныя з статыстычнай справаздачы Нацбанка нашай краіны, падрыхтаванай па метадалогіі Міжнароднага валютнага фонду (МВФ).
У параўнанні з пачаткам бягучага года, валавы знешні доўг Беларусі вырас з 69,6% да 73,6%. Адзначым, што на 1 красавіка 2015-га ён складаў 52,6%.
У першым квартале 2016 года на абслугоўванне сукупнага знешняга доўгу (без уліку гандлёвых крэдытаў і кароткатэрміновых абавязацельстваў банкаў) было накіравана 1 млрд 444,3 млн долараў (з іх плацяжы па працэнтах і іншых выплатах склалі 444,3 млн долараў). Гэта амаль 23% экспарту тавараў і паслуг (або 13,8% ВУП).
БелаПАН адзначае, што, паводле дадзеных Нацбанка, на 1 красавіка бягучага года на душу насельніцтва ў нашай краіне прыходзілася 4 тысячы 65,4 долара ЗША валавога знешняга доўгу (год таму было 4032 долара).
Валавы (сукупны) знешні доўг — гэта нявыплачаная сума фактычных бягучых і неабумоўленых абавязацельстваў. Яна патрабуе выплаты асноўнага доўгу і/або працэнтаў дэбіторам у будучы перыяд часу і ўяўляе сабой абавязацельствы рэзідэнтаў Беларусі перад нерэзідэнтамі. Валавы знешні доўг уключае ў сябе доўг органаў дзяржкіравання, банкаў, органаў грашова-крэдытнага рэгулявання і іншых сектараў эканомікі.