У 2022 годзе беларусы атрымалі шэнгенскіх віз удвая больш, чым у 2021-м
Шэнгенская віза / officelife.media
Летась у консульствах краін Еўрасаюза ў Беларусі былі выдадзеныя візы на 118 523 чалавекі, а 2292 атрымалі адмовы, піша Office Life.
Гэта ўдвая больш, чым было выдадзена віз у 2021-м. Тады ў Беларусі атрымалі 57 485 шэнгенскіх віз, а адмоваў было 656.
У гэтую статыстыку ўваходзяць не толькі беларусы, але і тыя, хто мае дазвол на пастаяннае ці часовае жыхарства. Таксама яна ўлічвае толькі візы тыпу C (кароткатэрміновыя).
Больш за ўсё віз летась выдаў консульскі аддзел пасольства Італіі — 36 127. На другім месцы ідуць дыпламаты Германіі (26 667 віз), на трэцім — Венгрыі (13 264 візы).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.