Беларусы змогуць аднавіць у Польшчы візу Poland Business Harbour

Праграма Poland Business Harbour / gov.pl
Праграма Poland Business Harbour / gov.pl

Грамадзяне Беларусі, якія легальна жывуць на тэрыторыі Польшчы, могуць падаваць заяву на атрыманне польскай візы паводле праграмы Poland Business Harbour, калі раней яны ўжо мелі такую візу. Пра гэта паведамляе візавы партнёр МЗС Польшчы кампанія VFS.Global.

Акрамя саміх айцішнікаў на такую візу могуць падавацца таксама чальцы іх сем'яў — муж ці жонка і непаўналетнія дзеці. Але калі раней у заяўніка ў пашпарце такой візы не было, то заяву не прымуць.

Такая віза дае магчымасці, якіх няма пры звычайнай гуманітарнай візе. Напрыклад, яе ўладальнік мае права на камерцыйную дзейнасць. Аплата візавага збору за яе выдачу таксама не прадугледжаная.

Праўда, калі ўладальнік такой візы будзе ездзіць у Беларусь і назад у Польшчу, топольскія ўлады могуць прызнаць гэта нямэтавым выкарыстаннем і ануляваць візу.

Паводле звестак польскіх памежнікаў, па візе Poland Business Harbour у краіну прыехалі 7,6 тысячы беларусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі