У 35 гадоў памёр журналіст Алег Ануфрыенка
Алег Ануфрыенка / svaboda.org
Памёр журналіст Алег Ануфрыенка. Яму было 35 гадоў. Сябры Алега паведамілі ў сацсетках, што прычынай смерці стала "цяжкая і нечаканая хвароба".
Раней Ануфрыенка працаваў на Радыё Свабода і TUT.by, у апошнія гады — у Празе на канале "Настоящее время".
"Я глыбока засмучаны трагічнай смерцю нашага калегі, — напісаў прэзідэнт холдынгу "Радыё Свабода / Радыё Свабодная Еўропа" Джэфры Гедмін. — Мы заўсёды будзем памятаць Алега за яго цеплыню, прафесіяналізм і бездакорную вернасць ідэалам свабоднага і дэмакратычнага свету. Нашы думкі цяпер з яго роднымі і сябрамі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.