У абаронцы "Ювентуса" Даніэле Ругані выявілі каранавірус

У абаронцы "Ювентуса" Даніэле Ругані выявілі каранавірус

У абаронцы турынскага "Ювентуса" Даніэле Ругані выявілі каранавірус. Пра гэта паведаміла клубная прэс-служба. Цяпер складаюць спіс асоб, якія з футбалістам кантактавалі. Іх чакае каранцін.

Ругані быў у заяўцы на матч "Ювентуса" 8 сакавіка з "Інтэрам", але на поле не выходзіў. Як вядома, футбольны чэмпіянат Італіі прыпынены з-за каранавіруса на два тыдні. Зорны гулец "Ювентуса" Крышціяну Раналду днямі на прыватным самалёце разам з сям'ёй вылецеў з Італіі на радзіму ў Партугалію.

Італьянскія ўлады ідуць на самыя радыкальныя меры, каб стрымаць распаўсюд каранавіруса. У краіне заражаныя больш за 12 тысяч чалавек, памерлі 827 (за суткі — амаль 200 чалавек).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі