У Абельскай ёсць тэлефон для сувязі з прэзідэнтам, але пазваніць можа толькі ён
Кіраўніца Лечкамісіі Ірына Абельская дала інтэрв'ю парталу tut.by. У ім яна адказала на пытанне пра свайго малодшага сына (яго імя не называлася, паводле паведамленняў СМІ, яна — маці Мікалая Лукашэнкі). Высветлілася, што на стале ў працоўным кабінеце Абельскай стаіць тэлефон "з гербам і без кнопак". Яна патлумачыла, што для сувязі "з прэзідэнтам". Аднак патэлефанаваць Аляксандру Лукашэнку яна не можа.
"Толькі прэзідэнт можа патэлефанаваць", — кажа кіраўніца Лечкамісіі.