У абноўленым рэйтынгу WTA палепшылі сваё становішча Азаранка і Сасновіч

У абноўленым рэйтынгу WTA палепшылі сваё становішча Азаранка і Сасновіч

У абноўленым рэйтынгу WTA, які быў апублікаваны ў панядзелак, палепшылі сваё становішча беларускія тэнісісткі Вікторыя Азаранка і Аляксандра Сасновіч. Адбылося гэта дзякуючы іх паспяховаму выступленню на турніры ў Індыян-Уэлсе. Азаранка дайшла да фіналу, дзе саступіла іспанцы Пауле Бадоса, а Сасновіч — да 1/8 фіналу, дзе прайграла якраз Вікторыі.

Першай ракеткай свету застаецца Эшлі Барці з Аўстраліі, на другім месцы — беларуска Арына Сабаленка. Вікторыя Азаранка з 32-га паднялася на 26-е месца ў рэйтынгу, а Аляксандра Сасновіч — з 100-га на 84-е.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі