У Адэлаідзе Азаранка прайграла 18-гадовай тэнісістцы з Чэхіі

Вікторыя Азаранка / Reuters
Вікторыя Азаранка / Reuters

Вікторыя Азаранка не змагла прабіцца ў паўфінал тэніснага турніру ў Адэлаідзе (Аўстралія). У пятніцу ў 1/4-й фіналу беларуска прайграла 18-гадовай тэнісістцы з Чэхіі Ліндзе Наскавай — 4:6, 7:6(7:3), 6:7(6:8). Іх паядынак працягваўся каля трох гадзін.

Азаранка — 26-я ракетка свету, яе саперніца — 102-я.

Раней ў паўфінал турніру прабілася Арына Сабаленка, пятая ракетка свету. Яна сустрэнецца з Ірынай Бегу з Румыніі, 34-й у сусветным рэйтынгу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі