У Адэсу не пусцілі трох беларусаў — падазраюць у падрыхтоўцы правакацыяў

У Адэсу не пусцілі трох беларусаў — падазраюць у падрыхтоўцы правакацыяў

Украінскія памежнікі разам з паліцыяй за суткі затрымалі восем замежнікаў па падазрэнні ў падрыхтоўцы правакацыяў, перадае УНІАН. Усе яны мужчыны моцнага целаскладу, якія нібыта прыбылі для ўдзелу ў спартовых спаборніцтвах.

Паведамляецца, што гэта трое грамадзян Беларусі і чацвёра грамадзян Кыргызстана, якія прыляцелі авіярэйсам "Мінск — Адэса". Восьмы — грамадзянін Расіі, ён прыбыў з Дубая ў аэрапорт "Барыспаль".

Украінскія праваахоўнікі высветлілі, што ўсіх іх запрасіла адна і тая ж грамадская арганізацыя. Хутчэй за ўсё, яна прыцягвала баевікоў на Кулікова поле ў Адэсу, якія таксама ўдзельнічалі ў спробах сілавога захопу будынкаў дзяржаўных органаў улады. 

Усе названыя замежнікі не змаглі ўказаць выразнай мэты свайго падарожжа ва Украіну, таму іх вярнулі зваротным рэйсам, інфармуе Памежная служба Украіны.

Там адзначылі, што напярэдадні чарговай гадавіны трагедыі ў Адэсе прымаюць узмоцненыя меры супраць магчымых правакатараў. Нагадаем, што 2 траўня 2014 года падчас сутычак у Адэсе паміж прарасійскімі і ўкраінскім  актывістамі загінулі 48 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі