У адзіночным разрадзе "Ралан Гарос" прайграла апошняя прадстаўніца Беларусі

У адзіночным разрадзе "Ралан Гарос" прайграла апошняя прадстаўніца Беларусі

У адзіночным разрадзе "Ралан Гарос" прайграла апошняя прадстаўніца Беларусі. У чацвер Аляксандра Сасновіч саступіла больш рэйтынгавай Кікі Бертэнс з Галандыі ў двух сэтах — 4:6, 2:6 (беларуска — 55-я ракетка свету, яе саперніца — 22-я). Гэта быў паядынак другога круга.

Аднак Сасновіч яшчэ застаецца на адкрытым чэмпіянаце Францыі. У парным разрадзе яна разам з Дуань Ін'ін з КНР 1 чэрвеня згуляе ў 1/16 фіналу. Іх саперніцы — украінка Надзея Кічанок і аўстралійка Анастасія Радзівонава.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі