Азаранка і Сабаленка зняліся з "Ралан Гарос" яшчэ да першай парнай гульні
Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка зняліся з "Ралан Гарос" яшчэ да сваёй першай парнай гульні. У 1/32 фіналу яны павінны былі сустрэцца з Люсі Шафаржовай з Чэхіі і Святланай Кузняцовай з Расіі. Аднак перад сустрэчай беларускі дуэт адмовіўся ад выступлення на адкрытым чэмпіянаце Францыі, інфармуе pressball.by. Пра прычыны такога рашэння беларускіх тэнісістак пакуль нічога невядома.
Раней Азаранка і Сабаленка няўдала стартавалі ў адзіночным разрадзе "Ралан Гарос". Барацьбу працягвае беларуска Аляксандра Сасновіч.