У Акадэміі навук Беларусі расказалі, для чаго вынайшлі "разумную" паперу

У Акадэміі навук Беларусі расказалі, для чаго вынайшлі "разумную" паперу

У Акадэміі навук Беларусі расказалі, для чаго вынайшлі "разумную" паперу. Як паведамляе БЕЛТА, яна працягвае тэрмін захоўвання прадуктаў. Тэхналогію стварэння гэтай папяровай ўпакоўкі распрацавалі спецыялісты з Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі. Яго дырэктар Анатоль Кулак кажа, што папера мае ўнікальныя бактэрыцыдныя ўласцівасці. Рэагенты, якія ўваходзяць у склад упакоўкі, не дазваляюць памнажацца мікраарганізмам. У выніку, хлеб, садавіну, гародніну, сыр ці нарэзаную каўбасу можна ў ёй захоўваць даўжэй, чым у звычайнай упакоўцы. Важныя і мембранныя ўласцівасці паперы — яна "дыхае".

Навукоўцы падкрэсліваюць, што рэагенты бясшкодныя, на ўпакаваныя прадукты яны не пераходзяць. У адрозненне ад палімернай плёнкавай упакоўкі, новы матэрыял цалкам біяраскладальны.

Ужо наладжаная вытворчасць "разумнай" паперы — у Барысаве на прадпрыемстве "Папяровая фабрыка".  

А яшчэ беларускія навукоўцы ствараюць паперу, якая рэгулюе... саспяванне садавіны, паперу, якая зніжае пранікненне паху тавару праз упакоўку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі