У аптэчках беларускіх салдат — хлам з СССР, а не тое, што паказваюць Лукашэнку

Злева — экспазіцыя для Лукашэнкі, справа — савецкія бінты для беларускіх вайскоўцаў / калаж Еўрарадыё
Злева — экспазіцыя для Лукашэнкі, справа — савецкія бінты для беларускіх вайскоўцаў / калаж Еўрарадыё

21 кастрычніка Лукашэнку паказалі навінкі айчыннага ваенпрама і заадно прадэманстравалі медыцынскія аптэчкі. Маўляў, глядзіце, якія ў нас сучасныя медкамплекты для байцоў.

Укамплектавалі вайскоўцаў новымі аптэчкамі ад Піневіча ці не — складана сказаць. А пакуль што ёсць падставы меркаваць, што ў сумках беларускіх салдат і вайсковых медыкаў да гэтага часу ляжыць савецкі хлам.
 

Бінты з часоў перабудовы

Палітычны аналітык Ігар Тышкевіч публікуе актуальнае фота вайсковай аптэчкі, знойдзенае ім у тг-канале беларускіх сілавікоў. "Байцы УСУ, НГ і іншых структур. Прашу, надта гучна не смейцеся", — піша Ігар.

Еўрарадыё стала цікава, адкуль узялася такая рэакцыя. Здавалася б, нічога незвычайнага: на фота беларуская "аптэчка першай дапамогі індывідуальная", АПДІ. Мяркуючы па яе складзе, яна ёсць скапіяваным аналагам савецкай АІ-2 і расійскай АІ-4. Гэта "аптэчкі суднага дня", прызначаныя для самадапамогі ў выпадку тэхнагеннай катастрофы або прымянення зброі масавага паражэння, у тым ліку ядзернай.

В аптечках белорусских солдат — хлам из СССР, а не то, что показывают Лукашенко
Фота аптэчкі беларускіх вайскоўцаў, заўважанае Ігарам Тышкевічам / Я-ВОЕННЫЙ.БЕЛ

Але "гвозд праграмы" — не АПДІ, а пост, які тг-канал беларускіх сілавікоў выклаў перад гэтым.

"На фота наборы медыцынскіх сродкаў для санінструктара і санітара-стралка, а таксама аптэчка першай дапамогі індывідуальная, якія дэманстраваліся сёлета на ўсеагульным аглядзе", — паведамляе паблік.

В аптечках белорусских солдат — хлам из СССР, а не то, что показывают Лукашенко
Рэальныя фота беларускіх вайсковых "набораў медыцынскіх сродкаў", апублікаваныя ў мілітары-канале / Я-ВОЕННЫЙ.БЕЛ

Як відаць, гэта таксама паказушны стэнд, толькі ўжо дзесьці на мерапрыемстве, арганізаваным вайскоўцамі для цывільных. Вядома, там няма правяральнікаў і ўжо тым больш няма Лукашэнкі. Карацей, выклалі ўсё як ёсць.

Беднасць "медзабеспячэння" здзіўляе. На фота мы бачым старыя нязручныя брызентавыя сумкі, пратэрмінаваныя (яшчэ з савецкіх часоў!) бінты, вату, індывідуальныя перавязачныя пакеты, жгуты і медыцынскія хусткі. Усе гэтыя сродкі — равеснікі перабудовы і вайны ў Афганістане. З сучаснага заўважаныя толькі супрацьхімічны пакет ІСП-11 і кроваспыняльны турнікет.

В аптечках белорусских солдат — хлам из СССР, а не то, что показывают Лукашенко
Калі прыгледзецца, то можна ўбачыць гады выпуску бінтоў — 1984, 1986 / Я-ВОЕННЫЙ.БЕЛ
В аптечках белорусских солдат — хлам из СССР, а не то, что показывают Лукашенко
А тут і ўглядацца не трэба / Я-ВОЕННЫЙ.БЕЛ
В аптечках белорусских солдат — хлам из СССР, а не то, что показывают Лукашенко
Ну хоць турнікеты сучасныя! / Я-ВОЕННЫЙ.БЕЛ

Татальная некампетэнтнасць

Заўважце, што нам паказваюць не проста змесціва аптэчкі для байца, а пашыраны камплект для санінструктара — чалавека, які абавязаны ўмець аказаць кваліфікаваную першую і неадкладную дапамогу параненаму салдату. Але мы не бачым нават базавых сродкаў, якія павінны быць у спецыяліста.

Няма сістэм для пералівання раствораў (як і саміх раствораў). Няма анатамічнага заціску і хірургічных нажніц — замест іх "ад балды" пакладзены канцылярскія (!) нажніцы. Няма шыўнага матэрыялу, стэрыльных пальчатак, шпрыцаў, скальпеля са зменнымі лёзамі, гемастатыку (сродку, які мае кроваспыняльны эфект). Няма хірургічных іголак і нават банальнай упакоўкі ёду або перакісу вадароду. А акрамя сродкаў, прызначаных для дапамогі параненаму байцу, павінен быць яшчэ шырокі спектр таблетак на ўсе выпадкі — ад антыбіётыкаў да болепатольных.

Карацей, з аснашчанасцю беларускага санінструктара ўсё ясна. Ці варта гаварыць пра кампетэнтнасць тых, хто не пасаромеўся гэта ўсё прадэманстраваць.
 

Супераптэчка ад Піневіча

В аптечках белорусских солдат — хлам из СССР, а не то, что показывают Лукашенко
Як бачым, для Лукашэнкі дэманструюць ужо зусім іншую "аснашчанасць" / Пул первого

Зусім іншая рэч аптэчкі, якія міністр аховы здароўя Піневіч паказвае Лукашэнку. Тут усё, што трэба не толькі радавому байцу, але і палявому медыку.

В аптечках белорусских солдат — хлам из СССР, а не то, что показывают Лукашенко
Іншая рэч аптэчкі, якія паказваюць Лукашэнку / БЕЛТА

Тут табе і новы паветравод Гведэла, і спецыяльныя нажніцы, і фізраствор, і гемастатык, і бандажы для траўмаў, кроплі для вачэй, нават забугорны аклюзійны пластыр "Сhest seal vented". Шпрыцы, таблеткі, турнікеты — усё ёсць. І запакавана ў зручны несэсар, а не ў старую савецкую брызентавую сумку.

В аптечках белорусских солдат — хлам из СССР, а не то, что показывают Лукашенко
Проста параўнайце з тым, што выкладваў мілітары-канал / БЕЛТА

Хтосьці можа запярэчыць: дык усе гэтыя савецкія прыбамбасы клалі проста так, для справаздачнасці. Насамрэч, маўляў, у нашых войскаў аптэчкі такія, як Піневіч паказаў. Ну або падобныя да іх.

Хочацца спытаць: навошта тады выстаўляць некамплект і старызну на ўсеагульны агляд? Навошта наогул гэта захоўваць у падраздзяленнях? Навошта ўводзіць людзей у зман, паказваючы для Лукашэнкі адно, а для беларусаў іншае?

Выходзіць, што ўсё гэта паказуха, якая ніяк не стасуецца з рэальным становішчам спраў. Былі б у войску пагалоўна такія аптэчкі, як паказвае міністр аховы здароўя, то і тлуміць сабе галаву не трэба. Проста вынесі на вучэбны пункт, разгарні ды пакажы. Яшчэ і пахваліцца можна — глядзіце, у нас усё ёсць. Але замест гэтага мы бачым паўсатлелыя бінты і хусткі, якія ў выпадку чаго апынуцца ў аптэчках беларускіх вайскоўцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі