У арыштаванай Святланы Байковай вострая хвароба нырак

Следчая Генпракуратуры Святлана Байкова, якая амаль паўгода знаходзіцца ў СІЗА КДБ, мае патрэбу ў шпіталізацыі мінімум на месяц. У турме ў жанчыны выявілася вострая хвароба нырак, паведамляе Радыё Свабода. Адвакат спадарыні Байковай Міхаіл Воўчак накіраваў хадайніцтва да старшыні КДБ і да генпракурора наконт змянення меры стрымання для сваёй падабароннай. Калі зацягнуць з лекаваннем, то гэта можа прывесці да адмовы нармальнага функцыянавання нырак. Тым не менш Байкова не атрымлівае патрэбнай медыцынскай дапамогі.
 
Нагадаем, што Святлана Байкова знаходзіцца пад следствам, бо яе падазраюць у перавышэнні службовых паўнамоцтваў. Гаворка ідзе пра неабгрунтаваныя затрыманні, прыцягненне грамадзянаў у якасці абвінавачаных і незаконнае ўзяцце пад варту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі