У Астравецкім раёне ў "дармаеды" памылкова запісалі 1000 чалавек

У Астравецкім раёне ў "дармаеды" памылкова запісалі 1000 чалавек

У Астравецкім раёне ў базу "дармаедаў" запісалі больш за 1700 чалавек. Але падчас праверкі высветлілася, што каля 1000 чалавек туды ўключаныя памылкова, піша раённая газета "Астравецкая праўда".

У лік "дармаедаў" запісалі тых, хто не трапляе пад гэтыя крытэры:

людзі, якія выехалі за мяжу, працуючы на расійскія кампаніі;
людзі, у якіх ёсць дзеці ва ўзросце да 7 гадоў;
шматдзетныя;
тыя, хто заняты на змельных участках ці будуе дом;
тыя, хто скончыў установу адукацыі і яшчэ не працаўладкаваны;
тыя, хто звольніўся, але не паспеў яшчэ зарэгістравацца беспрацоўным;
тыя, хто працуе на будаўніцтве аб'ектаў БелАЭС па дамове ў расійскіх фірмах. 

Дарэчы, у Астравецкім раёне на пачатку 2022 года пражывала 28 802 чалавекі. Такім чынам, у базу "дармаедаў" спярша запісалі амаль 6% насельніцтва. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі