У аварыі ў Калодзішчах загінуў 90-гадовы кіроўца і яго пасажырка
У аварыі ў Калодзішчах у Мінскім раёне загінуў 90-гадовы кіроўца і яго пасажырка. Як паведамляе прэс-служба МУС, на скрыжаванні ён "праігнараваў патрабаванні дарожнага знака" і не прапусціў Audi Q5. У выніку Renault Clio, якім кіраваў мужчына, сутыкнулася з іншым легкавіком. Кіроўца і пасажырка атрымалі цяжкія траўмы і памерлі на месцы аварыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.