У аварыі ў Жабінкаўскім раёне загінулі два чалавекі
На месцы аварыі
У аварыі ў Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці загінулі два чалавекі. Раніцай у сераду там было лабавое сутыкненне легкавіка і грузавіка, паведамляе прэс-служба МУС.
Трагічнае здарэнне адбылося каля 05:30 на 120-м кіламетры аўтадарогі Слонім — Высокае каля вёскі Палявая Рэчыца. Citroën кіраваў 40-гадовы жыхар Гродзенскай вобласці. Загінулі ён і 31-гадовы пасажыр.
Абставіны ДТЗ яшчэ высвятляюцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.