У бабруйскай калоніі вязень учыніў суіцыд — праваабаронцы

Бабруйская калонія №2 / mspring.media
Бабруйская калонія №2 / mspring.media

У бабруйскай папраўчай калоніі №2 загінуў зняволены. Пра гэта магілёўскім праваабаронцам стала вядома з дзвюх крыніц.

Здарэнне адбылося ў мінулую суботу, 8 ліпеня. Гаворка ідзе пра саракагадовага мужчыну з шостага атрада, асуджанага паводле артыкула 328 КК (незаконнае абарачэнне наркотыкаў). Паведамляецца, быццам ён выкінуўся ўніз галавой з акна чацвёртага паверха аднаго з карпусоў калоніі, які называюць "Тытанікам".

Прычынай самагубства, як расказалі праваабаронцам, мог стаць вялікі тэрмін — больш за 10 гадоў пазбаўлення волі і стаўленне супрацоўнікаў калоніі да так званых "наркаманаў". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі