У бабруйскай пенсіянеркі дома знайшлі 80 кг насваю
Праваахоўнікі ў Бабруйску выявілі 80 кг насваю. Гэтае рэчыва захоўвала ў сябе дома мясцовая пенсіянерка, як паведамляе прэс-служба МУС.
Некурыльныя тытунёвыя вырабы знайшлі супрацоўнікі Аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў.
Паведамляецца, што жанчыну затрымалі, а наркотыкі канфіскавалі. Цяпер праваахоўнікі высвятляюць акалічнасці здарэння.