У Бабруйску колькасць хворых на COVID-19 за тыдзень вырасла ўдвая
За тыдзень колькасць хворых на COVID-19 у Бабруйску вырасла ўдвая. Пра гэта інфармагенцтву БЕЛТА расказала загадчыца аддзела эпідэміялогіі Бабруйскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Вікторыя Багдановіч.
Па яе словах, харэюць пераважна людзі ва ўзросце ад 30 да 50 гадоў. "Адзначаны і факт павышанай захворвальнасці ў дзяцей 7-14 гадоў. Пры гэтым формы працякання ў асноўным лёгкія і сярэднецяжкія. Пацыенты ўсё часцей праходзяць лячэнне дома, без шпіталізацыі ў стацыянары", — распавяла Багдановіч.
Лёгкае працяканне хваробы яна звязала з вакцынацыяй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.