У Бабруйску мужчына выкінуў з 8-га паверха сабаку, будзе суд

У Бабруйску мужчына выкінуў з 8-га паверха сабаку, будзе суд

У Бабруйску мужчына выкінуў з 8-га паверха сабаку, будзе суд. Як інфармуе сайт bobruisk.ru, здарэнне адбылося ўдзень 3 красавіка. 33-гадовы мужчына прыйшоў у госці да свайго знаёмага. Там жа была яго былая жонка. Яны распівалі спіртныя напоі. Жанчына прыйшла з сабакам, які раздражняў яе былога мужа. Калі жывёла заснула, мужчына яе выкінуў з балкона. Сабака загінуў на месцы.

У адносінах жыхара Бабруйска распачалі крымінальную справу па артыкуле “Жорсткае абыходжанне з жывёлай”. У горадзе гэта першы такі выпадак. Мужчыне пагражаюць грамадскія працы, альбо штраф, альбо папраўчыя працы (на тэрмін да аднаго года) ці арышт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі