У Бабруйску памерла шматдзетная маці, якую раней судзілі за фота з БЧБ-сцягам
Ірына Сурыгіна з дачкой
У Бабруйску ва ўзросце 39 гадоў памерла ўдзельніца пратэстаў, шматдзетная маці Ірына Сурыгіна, паведамляе "Белсат".
"Была з малодшым сынам удома, сказала, што трошкі паляжыць, бо кепска сябе адчувала. І вось так — кажуць, не вытрымала сэрца", — распавёў сябар сям’і.
Пахаванне жанчыны адбудзецца 18 красавіка а 15-й гадзіне.
У 2021 годзе Сурыгіну затрымалі і асудзілі за фатаздымак з бел-чырвона-белым сцягам. Суд прызначыў ёй штраф у памеры амаль 2000 долараў, а сям’і надалі статус сацыяльна небяспечнай. Міліцыянты палохалі дзяцей Сурыгінай тым, што яе пасадзяць у турму, а іх забяруць у прытулак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.