У Баку адкрыліся першыя Еўрапейскія гульні

Цырымонія адкрыцця першых Еўрапейскіх гульняў прайшла на Нацыянальным стадыёне ў Баку. Ва ўрачыстасцях з нагоды старту спаборніцтваў прымаюць удзел кіраўнікі многіх еўрапейскіх дзяржаў і ўрадаў, а таксама прадстаўнікі азербайджанскіх уладаў, дзеячы культуры і мастацтва.

На трыбунах Нацыянальнага стадыёна сабралася 68 тысяч гледачоў. Сярод прысутных — кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Сцяг зборнай Беларусі на цырымоніі адкрыцця нёс бронзавы прызёр Алімпіяды 2008 года ў Пекіне па грэка-рымскай барацьбе Міхаіл Сямёнаў. У складзе зборнай нашай краіны ў Азербайджане выступіць 151 спартсмен, а ўсяго ў першых Еўрапейскіх гульнях прымуць удзел болей за 6 тысяч атлетаў з 50 краін Старога Свету.

Будзе разыграна 253 камплекты медалёў у 20 відах спорту, 16 з якіх алімпійскія. Пачнуцца спаборніцтвы ўжо заўтра, 13 чэрвеня. Завершацца Гульні 28 чэрвеня, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі