У балотах Пружанскага раёна знайшлі групу грамадзян Емена

Мігрант і ратавальнік / brest.mchs.gov.by
Мігрант і ратавальнік / brest.mchs.gov.by

У балотах Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці знайшлі групу грамадзян Емена. Як паведамляе прэс-служба МНС, мужчыны заблукалі і не маглі самастойна выйсці да населенага пункта, моцна замерзлі і прамоклі. Увечары 21 лістапада адзін з замежнікаў звязаўся з беларускімі ратавальнікамі. Іх знайшлі каля вёскі Хвойнік. У ратавальнай аперацыі ўдзельнічалі 7 адзінак тэхнікі і 16 чалавек.

Калі мігрантаў знайшлі ў лесе, трое з іх ляжалі ў снезе. Яшчэ двое не сталі чакаць дапамогі і сышлі. Пакуль ехалі медыкі, ратавальнікі абагравалі замежнікаў каля вогнішча. З балота іх выносілі на насілках. 51-гадовага мужчыну і двух яго сыноў ва ўзросце 20 і 23 гадоў шпіталізавалі з агульным пераахаладжэннем арганізма. Пра лёс яшчэ двух мігрантаў нічога невядома. Верагодна яны пайшлі на захад — да мяжы з Польшчай, якую спадзяюцца перайсці нелегальна.

У балотах Пружанскага раёна знайшлі групу грамадзян Емена
brest.mchs.gov.by
У балотах Пружанскага раёна знайшлі групу грамадзян Емена
brest.mchs.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі