У Баранавічах фальшывыя міліцыянеры абрабавалі падлеткаў
У аднаго з іх зламыснікі забралі тэлефонную гарнітуру і 500 рублёў, у іншага — 36 тысяч.
У Баранавічах двое мужчын абрабавалі дваіх 16-гадовых падлеткаў. Як інфармуе "Intex-press", яны спынілі іх на вуліцы, прадставіліся супрацоўнікамі міліцыі ды сказалі, што будуць шукаць наркотыкі. Пасля "вобыску", зламыснікі забралі тэлефонную гарнітуру, больш за 36 тысяч рублёў і сышлі.
Пацярпелыя звярнуліся ў міліцыю. Аператыўна былі затрыманыя двое беспрацоўных (1986 і 1988 гадоў нараджэння), якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. У іх знайшлі частку забранага ў падлеткаў. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "рабаванне". Фальшывым міліцыянерам пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.
Фота: Fotolia і "Intex-press"