У Баранавічах, Магілёве, Лідзе і Пінску адкрыліся літоўскія візавыя цэнтры
У Беларусі пачалі працаваць чатыры новыя візавыя цэнтры Літвы — у Магілёве, Лідзе, Пінску і Баранавічах. Яны "створаць жыхарам Беларусі больш спрыяльныя ўмовы для падачы прашэнняў аб выдачы шэнгенскай візы", адзначаецца ў паведамленні МЗС Літвы. Адзначаецца, што літоўскі бок зацікаўлены ў далейшым росце ўязнога турызму з Беларусі.
Раней літоўскія візавыя цэнтры былі адкрытыя ў Мінску, Гомелі, Гродне і Брэсце, нагадвае БелаПАН.
Звяртацца па шэнгенскую візу грамадзяне Беларусі могуць як у візавыя цэнтры, так і непасрэдна ў пасольства Літвы ў Мінску, у генконсульства Літвы ў Гродне. Для наведвання прадстаўніцтваў неабходна папярэдне зарэгістравацца.