У Баранавічах сутыкнуліся аўтобус і легкавік, загінула жанчына
У Баранавічах сутыкнуліся аўтобус і легкавік Audi, загінула жанчына, яшчэ дзве жанчыны траўмаваныя. Як паведамляе прэс-служба МУС, здарэнне адбылося раніцай 13 траўня. 47-гадовы кіроўца аўтобуса пры павароце налева не саступіў шлях сустрэчнаму легкавіку. 72-гадовы кіроўца Audi не пацярпеў, але загінула 70-гадовая пасажырка (яна памерла на месцы ДТЗ), у бальніцу трапілі яшчэ дзве пасажыркі ва ўзросце 73 і 76 гадоў.
На месцы ДТЗ / intex-press.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.