У Баранавічах "за абразу Лукашэнкі" мужчыну судзілі проста на працы

Скрыншот відэа з канала "ТРК Брэст" / youtube
Скрыншот відэа з канала "ТРК Брэст" / youtube

20 снежня ў Баранавічах адбыўся суд над 27-гадовым работнікам мэблевай фабрыкі "Лагуна" Сяргеем Карпенем. Характэрна, што суд праходзіў проста на фабрыцы, а судзілі Сяргея за "абразу Лукашэнкі".

Па версіі следства, піша сайт брэсцкага філіялу праваабарончага цэнтра "Вясна", 17 верасня 2020 года "з мэтай нанясення шкоды гонару і годнасці прэзідэнта РБ" у тэлеграм-канале "Баранавічы-97%" Сяргей пакінуў паведамленне з ненарматыўнай лексікай. Што менавіта напісаў Карпеня — не ўдакладняецца. Але хлопец цалкам прызнаў віну і раскаяўся.

Сяргея Карпеню прызналі вінаватым у злачынстве і вынеслі прысуд па ч1. арт. 368 КК у выглядзе двух гадоў "хіміі". Акрамя таго, тэлефон Сяргея канфіскаваны на карысць дзяржавы.

Пасля суда над Карпеням (суд быў выязным) дзяржабвінаваўца Вадзім Карачун прачытаў лекцыю кіраўніцтву і работнікам мэблевай фабрыкі аб наступствах "супрацьпраўных паводзінаў" у інтэрнэце.

Прыгавор пакуль не ўступіў у сілу і можа быць абскарджаны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі