У Баранавічах жанчына хавала грошы і банкаўскія карты ў паштовай скрыні пад’езда
У Баранавічах жанчына хавала ад сужыцеля грошы, банкаўскія карткі, дакументы ў... паштовай скрыні пад’езда шматпавярховага дома. Іх выпадкова знайшлі і забралі падлеткі. У мясцовай міліцыі былі здзіўленыя, калі прымалі заяву аб крадзяжы. Месца для "схованкі" было абрана даволі незвычайнае. Знікненне зберажэнняў жанчына заўважыла, калі пайшла ўзяць некалькі купюр — корпус яе скрыні быў пашкоджаны.
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку хутка знайшлі зламыснікаў — іх зафіксавалі камеры відэаназірання. Хлопцы ва ўзросце 15 і 16 гадоў вярнулі скрадзенае. Паводле іх слоў, яны чакалі таварыша і бавілі час, правяраючы змесціва паштовых скрынь, пакуль не натрапілі на каштоўную знаходку, паведамляе brest.mvd.gov.by.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.